Задачы нашага праекту:

1. Стварэнне ПАЗНАВАЛЬНАГА рэсурса, на старонках якога вы зможаце знайсці фотаздымкі і гістарычнае апісанне храмаў, паўдзельнічаць у абмеркаванні мастацкіх якасцяў пабудоў, распавесці пра свае ўражанні і ўспаміны, звязаныя з храмамі, размясціць уласныя фота. Да вашай увагі прапануецца раздзел СПАСЫЛКІ, ў якім вы знойдзеце інфармацыю аб падобных рэсурсах Беларусі і суседніх краін.

2. Стварэнне ПРЫХОДСКАГА рэсурса, на якім у мінімальным аб'ёме будзе адлюстравана жыццё прыходаў усёй Беларусі (летапіс, кантактная інфармацыя, расклад набажэнстваў, рэквізіты). У перспектыве прадугледжваецца магчымасць стварэння сайта прыхода на базе нашага праекту.

3. Стварэнне ПРАФЕСІЙНАГА рэсурса, у рамках якога праектыроўшчыкі і зацікаўленыя змогуць знайсці суразмоўцаў і калег, абмеркаваць на ФОРУМе хвалюючыя пытанні. У раздзеле БІБЛІЯТЭКА даступна спецыялізаваная літаратура, прысвечаная культавай архітэктуры. Раздзел МАЙСТЭРНЯ дасць магчымасць падзяліцца з калегамі чарцяжамі, фотаздымкамі, артыкуламі. У раздзеле СПАСЫЛКІ можна знайсці сайты, прысвечаныя праектаванню храмаў і царкоўнага начыння.

У сувязі з тым, што праект знаходзіцца ў стане распрацоўкі, некаторыя часткі і функцыі не працуюць. Мы будзем радыя любой Вашай дапамозе, якая паспрыяе развіццю сайта.

Пытанні і прапановы пакідайце, калі ласка, на форуме ці:

тэлефануеце: (8-025) 988-07-01 Life:), (8-029) 684-14-31 Velcom (Віталь)
пішыце: hram.by@gmail.com

Каманда HRAM.BY жадае Вам прыемнага і карыснага прагляду!