- Гістарычны агляд:
- У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1865 г. з дрэва. Адкрыта пасля рэстаўрацыі ў 1988 — 90 гг. - Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю мадэрн. Вырашана 2-ярусным аб'ёмам — кубападобны асноўны пераходзіць у 8-гранны, накрыты пакатым шатровым бляшаным дахам з 8-гранным барабанам і макаўкай у завяршэнні. Па падоўжнай восі дабудаваны прамавугольны прытвор з 1-яруснай пад 2-схільным дахам званіцай і апсіда. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны брусамі-сцяжкамі і адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчатых ліштвах. - Апсіда вылучана 1-ярусным на 8 абразоў драўляным белым іканастасам з пазалотай. Меўся мясцовашанаваны абраз «Маці Божая». - Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
 
- Адрас
- 231335 Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, в.Морына
- Тэлефон
- +375-1595-3-33-24
- Епархія
- Лідская
- Благачынне
- Іўеўскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1865
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19






 
    2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.



 
             
             
             
             
             
            