Мір. Капліца
2006.06
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1909 г. з цэглы.

   Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана цэнтычным 4-гранным аб'ёмам пад шлемападобным купалам. Бакавыя грані прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі, тыльная грань дэкарыравана рэльефным крыжом, вуглы крапаваны гранёнымі лапаткамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4