Бабічы. Успенская царква
2016.10 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 1863 г. з драўлянага бруса.' Да 1990-х гг. не дзейнічала. 

Помнік народнага дойлідства. Складаецца з 2 прамавугольных ў плане рознавялікіх зрубаў малітоўнай залы і апсіды,якія аб'яднаны нешырокімі скошанымі гранямі сцен і агульным 2-схільным дахам. У месцы спалучэння аб'ёмаў дах мае плаўны пераход, што разам са скошанымі сценамі надае будынку прасторавую пластычнасць. Вільчык даху над уваходам завершаны цыбудепадобнай галоўкай. Галоўны ўваход вылучаны ганкам з 2-схільнай на 2 слупах навіссю. Вуглавыя часткі зрубаў аформлены ў выглядзе пілонаў, якія абмяжоўваюць гарызантальна ашаляваныя фасады. Бакавыя фасады члянёны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. У інтэр'еры сцены атынкаваны, апсіда вылучана іканастасам простай работы.

  'РДГА, ф.799, воп. 33, спр. 819, арк.114.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4