Праваслаўная Архітэктура Беларусі
Цэнтр духоўнай асветы і сацыяльнага служэння Беларусскага Экзархата
Брэсцкая вобласць
Баранавіцкі раён
Брэсцкі раён
Бярозаўскі раён
Ганцавіцкі раён
Драгічынскі раён
Жабінкаўскі раён
Іванаўскі раён
Івацэвіцкі раён
Камянецкі раён
Кобрынскі раён
Лунінецкі раён
Ляхавіцкі раён
Маларыцкі раён
Пінскі раён
Пружанскі раён
Столінскі раён
Віцебская вобласць
Аршанскі раён
Бешанковіцкі раён
Браслаўскі раён
Верхнядзвінскі раён
Віцебскі раён
Гарадоцкі раён
Глыбоцкі раён
Докшыцкі раён
Дубровенскі раён
Лепельскі раён
Лёзненскі раён
Мёрскі раён
Пастаўскі раён
Полацкі раён
Расонскі раён
Сенненскі раён
Талачынскі раён
Ушацкі раён
Чашніцкі раён
Шаркаўшчынскі раён
Шумілінскі раён
Гомельская вобласць
Акцябрскі раён
Брагінскі раён
Буда-Кашалёўскі раён
Веткаўскі раён
Гомельскі раён
Добрушскі раён
Ельскі раён
Жлобінскі раён
Жыткавіцкі раён
Калінкавіцкі раён
Кармянскі раён
Лельчыцкі раён
Лоеўскі раён
Мазырскі раён
Нараўлянскі раён
Петрыкаўскі раён
Рагачоўскі раён
Рэчыцкі раён
Светлагорскі раён
Хойніцкі раён
Чачэрскі раён
Гродзенская вобласць
Астравецкі раён
Ашмянскі раён
Бераставіцкі раён
Ваўкавыскі раён
Воранаўскі раён
Гродзенскі раён
Дзятлаўскі раён
Зэльвенскі раён
Іўеўскі раён
Карэліцкі раён
Лідскі раён
Мастоўскі раён
Навагрудскі раён
Свіслацкі раён
Слонімскі раён
Смаргонскі раён
Шчучынскі раён
Магілёўская вобласць
Асіповіцкі раён
Бабруйскі раён
Быхаўскі раён
Бялыніцкі раён
Глускі раён
Горацкі раён
Дрыбінскі раён
Касцюковіцкі раён
Кіраўскі раён
Клімавіцкі раён
Клічаўскі раён
Краснапольскі раён
Круглянскі раён
Крычаўскі раён
Магілёўскі раён
Мсціслаўскі раён
Слаўгарадскі раён
Хоцімскі раён
Чавускі раён
Чэрыкаўскі раён
Шклоўскі раён
Мінская вобласць
Барысаўскі раён
Бярэзінскі раён
Валожынскі раён
Вілейскі раён
Дзяржынскі раён
Клецкі раён
Капыльскі раён
Крупскі раён
Лагойскі раён
Любанскі раён
Маладзечанскі раён
Мінскі раён
Мядзельскі раён
Нясвіжскі раён
Пухавіцкі раён
Салігорскі раён
Слуцкі раён
Смалявіцкі раён
Старадарожскі раён
Стаўбцоўскі раён
Уздзенскі раён
Чэрвеньскі раён
2007.08 Фота Арабея В.
- Гістарычны агляд:
Аднапрастольная Свята-Крыжаўзвіжанская царква — твор народнага драўлянага дойлідства; царкоўны пагост акаймаваны агароджай і пасадкамі бярозы і клёна. У свой час Хадкевічы на заходняй ускраіне мястэчка пабудавалі храм у імя святога велікамучаніка і пераможцы Георгія (анёла аднаго з уладальнікаў мястэчка), а на ўсход ад замка на самым узвышаным пагорку — царкву ў імя Святой Тройцы. У XVII ст. Хадкевічы пераходзяць да каталіцызму, праваслаўныя храмы спусташаюцца. Наступны ўладальнік Траян-Пакроўскі паблізу зруйнаванай Троіцкай царквы ўзводзіць кальвінскі збор, перароблены ў наступным у касцёл старадубскім маршалкам Гаўрылам Керло.
У 1764 г., па фундацыі віленскага старосты графа Паца будуецца драўляная ўніяцкая Свята-Крыжаўзвіжанская царква, якая пасля пераводу ўніятаў у праваслаўе рэканструявана (1879 г.) у рэтраспектыўна-рускім стылі. Трохзрубны храм падоўжна-восевай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага ў плане прытвора, кубападобнага аб'ёму малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным двух'ярусным шатровым дахам з заломам, завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане і дэкарыраваны па схілах слыхавымі кілепадобнымі вокнамі. Архітэктура насычана розным дэкорам, які ўключае плоскую балюстраду ў цокальнай частцы, карнізы з сухарыкамі і разнымі падзорамі ў завяршэнні гарызантальна ашаляваных сцен, арнаментальныя філёнгавыя лапаткі і аркатурны пояс прытвора. Выкарыстанне і творчае асваенне дэкору з арсенала прафесійнай мураванай архітэктуры ў народным драўляным дойлідстве — характэрная асаблівасць і нацыянальная рыса беларускай будаўнічай культуры. Унутраная прастора малітоўнай залы і апсіды перакрыта шатровым скляпеннем на ветразях. У прытворы на двух слупах размешчаны хоры, да якіх вядзе бакавая двухмаршавая лесвіца. Апсіда вылучана ад малітоўнай залы драўляным іканастасам, створаным у 1870-я гады замест знятага ў 1815 г. Побач з царквой знаходзіцца пабудаваная ў 1840-я гады драўляная званіца — чатырохслуповае цэнтрычнае народна-этнаграфічнае збудаванне, накрытае пакатым шатровым дахам.
А.М. Кулагін. Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён. Мінск, Белта, 2000
(http://radzima.org/be/object/191.html)
- Адрас
- 225328 Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, г.п.Гарадзішча, вул.17 Верасня, 2
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Баранавіцкае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- перапрафіляванне з храмаў іншых канфесій
- Тыпалогія Храма
- пасялковы прыходскі храм
- Стан Храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1764
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 18





