Драгічын. Храм Стрэчання Гасподняга
2010.05
Гістарычны агляд:

На вул Леніна. Пабудавана ў 1862 г. з дрэва паводле праекта архітэктара Т. Савіча'. Ранейшая драўляная царква да сярэдзіны 19 ст. прыйшла ў заняпад (была вырашана ў стылі барока з 2-вежавым галоўным фасадам 3-нефавага яруснага аб'ёму) .

   Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохсценны зруб пад 2-схільным дахам. На франтальным фасадзе 3-ярусная чацверыковая званіца з макаўкай, якая завяршае шацёр. Галоўны ўваход аформлены 2-слуповым ганкам. Архітэтурны рытм бакавых фасадаў ствараецца раўнамерна размешчанымі стрэльчатымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

   У малітоўную залу выступаюць балюстрадныя хоры на 2 слупах, апсіда вылучана іканастасам. Абразы 19 ст. : «Маці Божая Замілаванне», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Вастрабрамская» (у сярэбранай чаканай арнаментальнай рызе сярэдзены 18 ст.) , «Стрэчанне».

 ' НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1327, арк. 8.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.