Бароўка. Храм прападобнай Ефрасінні Полацкай
2005.07
Гістарычны агляд:

Каля могілак. Пабудавана ў 1840 г. з цэглы '.

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана працяглым прамавугольным аб'ёмам з бакавымі рызалітамі, накрытым крыжападобным пакатым дахам, завершаным глухім 8-гранным шатровым драўляным барабанам з макаўкай. Да фасада далучана 3- ярусная 4-гранная званіца-прытвор, накрытая самкнутым сферычным купалам з макаўкай. Атынкаваныя фасады арытмічна члянёны арачнымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі і нішамі-экседрамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і парадковымі фрызамі, рустоўкай. Уваход накрыты паўкруглым казырком.

 

' РДГА, ф. 799, воп. 33, спр.1465, арк. 15.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.