Трасціно. Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца
2006.08
Гістарычны агляд:

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца

   Каля могілак. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з кілепадобнымі броўкамі і крглымі люкарнамі на бакавых фасадах малітоўнай залы. Яе шатровы дах і шацёр званіцы (васьмярык на чацверыку) завершаны макаўкамі. Фасады апяразаны гарадковым фрызам, крапаваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4