Дакудава. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы
2007.08
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1866 г. з бутавага каменю на месцы папярэдняга храма, адзначанага ў 1795(70) г.

   Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па «ўзорнаму» праекту 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Шатры 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы і малітоўнай залы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаны атынкаваныя аркатурныя паясы, плоскія ліштвы арачных адзінарных і падвоеных аконных праёмаў, вуглавыя руставаныя лапаткі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.