Малыя Вераб'евічы. Храм вялікамучаніка Георгія Перамоганосца
2007.08
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў канцы 20 ст. з дрэва.

   Вырашана прамавугольным зрубам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры 8-гранным барабанам з 2-яруснай цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.