- Гістарычны агляд:
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1914 г. з дрэва на месцы храма 1745 г. Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства.
Прамавугольны ў плане з 2-схільным дахам аб’ём храма пераходзіць у 3-гранную апсіду. З боку галоўнага фасада – шатровая 2-ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобнай галоўкай. Аналагічная ёй вежачка завяршае вальмавы дах апсіды. Фасады гарызантальна ашаляваны, прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход праз прамавугольны ў плане тамбур з 2-схільным дахам.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – стар. 676.
- Адрас
- 231813 Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, в.Дзераўная
- Епархія
- Навагрудская
- Благачынне
- Слонімскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1914
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20
2008-2024
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.