Урэчча. Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца
2006.07
Апісанне:

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца

 Ва ўсходняй частцы пасёлка. Учынена ў мураваным адміністрацыйным будынку 2-й палавіны 20 ст.

   Вырашана прамавугольнай у плане малітоўнай залай пад вальмавым дахам, да якой далучана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца. Шацёр званіцы і цэнтр даху завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Плоскасныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Асіметрыю ў кампазіцыю ўносіць прыбудова бакавой рызніцы.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4