Палачаны. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы
2006.06
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з бутавага каменю. Да 1990-х гг. не дзейнічала.

   Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка 4-часткавая: кубападобны асноўны аб'ём, паўкруглая апсіда, нізкая трапезная, 3-ярусная шатровая званіца (васьмярык на 2 чацверыках) . Пакаты 4-схільны дах асноўнага аб'ёму і шацёр званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на барабанах. На фоне бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя элементы дэкору: руставаныя ліштвы арачных аконных праёмаў і прамавугольнага ўваходнага праёма, вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы, карнізы. Верхні ярус званіцы, атынкаваны, прарэзаны арачнымі праёмамі з кілепадобнымі броўкамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4