Старобін. Храм Іаана Прадцечы
2004.08
Гістарычны агляд:

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца

   У цэнтры вёскі. Учынена ў канцы 20 ст. ў прыстасаваным адміністрацыйным будынку. Да папярочнага прамавугольнага ў плане аб'ёму прыбудавана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, завершаная цыбулепадобным купалам. Вальмавы дах малітоўнай залы завершаны драўляным 2-ярусным (васьмярык на чацверыку) барабанам з макаўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, званіца — арачнымі. У двары царквы з тыльнага боку храма пастаўлена 4-гранная капліца, завершаная 8-гранным барабанам з макаўкай.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4