Полацк . Свята-Пакроўская царква
2005.08

Гістарычны агляд:

Першае дакументальнае згадванне пра царкву адносіцца да 1781 года.
З пачатку 30-х гадоў 20-га стагоддзя набажэнствы ў храме ўжо не праводзіліся, а ў пасляваенны час у будынку спусцелай царквы, значна перабудаванай, была размешчана кандытарская фабрыка. У 60-я гады гэта фабрыка згарэла. Да верасня 1967 года абгарэлыя сцены былога храма былі канчаткова разабраны.
Актыўная праца па аднаўленні царквы пачалася ў 2003 годзе. 14 кастрычніка 2004 года адбылося адкрыццё і асвячэнне зноў адроджанага храма.