Бабруйск. Храм вялікамучаніка Георгія Перамоганосца
2006.11
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца (Белая царква)

на вул. Карбышева. Пабудавана ў 1-й палавіне  19 ст. з цэглы паводле праекта архітэктара А.Штаўберта 1823 г. і зацверджанага ўласнаручна імператарам Аляксандрам I з заўвагай «с тем, чтобы все три двери были не фальшивые, а отворяемые  на случай надобности»'.

Храм адноўлены ў 1990-я гг.

Вырашана ў маскоўска-яраслаўскім накірунку рэтраспектыўны-рускага стялю. Манументальная белакаменная 3-нефавая базіліка. У сілуэце дамінуе ўзведзеная над шырокім прытворам 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Працяглы прамавугольны ў плане аб'ём храма мае 2-ступеньчатую пабудову, завершаную над алтарнай часткай маляўнічым 5-купаллем.

Папярэдні храм архітэктара Штаўберга быў вырашаны ў стылі класіцызму працяглым прамавугольным ў плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам. Над фасадам узвышалася 2-ярусная 4-гранная званіца, сяродкрыжжа ў алтарнай частцы перакрываў паўсферычны купал, акаймаваны круглымі вокнамі-люкарнамі.

 

'РДВГА, ф. 349, воп. 3, спр. 5906, 6141, 6156.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.