Сямігосцічы. Іаана-Багаслоўская царква
2009.05
Гістарычны агляд:

Царква ў імя саятога апостала Іаана Багаслова

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1913 г. з дрэва на месцы храма 1-й палавіны 19 ст.'

   Вырашана па каноне 4-часткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: 2-ярусная 4-гранная прытвор-званіца, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Шатровыя пакрыцці званіцы і малітоўнай залы завершаны макаўкай і цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная і фрызавая часткі — вертыкальна) прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.

 ' Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.

 

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4