Бабруйшчына. Іаана-Прадцечанская царква
2007.07
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1873 г. з цэглы.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 3-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольны ў плане аб'ём малітоўнай залы,  2-ярусная званіца і паўкруглая апсіда. Асноўны аб'ём накрыты 4-схільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. У дэкары выкарыстаны элементы старажытнарускага культавага дойлідства: какошнікі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, фігурныя франтоны, паўкалонкі.

Архіў Мінскай епархіі. ПСУ.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.