Каўпеніца. Іаана-Прадцечанская царква
2013.06 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Свята-Іаана-Прадцечанская царква мелася ў весцы Каўпеніца (не захавалася, згарэла ў 1970-я гады), размяшчалася адасоблена ад яе, каля могілак і шашы Мінск-Баранавічы. Была пабудавана ў 1781 годзе за кошт Віленскага рыма-каталіцкага духавенства. Пры царкве знаходзілася, пабудаваная асобна звоніца з пяццю званамі. Па стане на 1864 год пры царкве знаходзілася казённае вучылішча для дзяцей.

Да яе належала прыпісная Сачыўская Праабражэнская драўляная царква.

Настаяцелем прыхода у 1879 годзе з’яўляўся Протаіерэй Мікалай Савіч, высьвечаны ў 1837 годзе. Памятныя кніжкі Мінскай губерніі захавалі нам прозвішча яшчэ аднаго настаяцеля Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы вёскі Каўпеніца: Фёдар Шчуроўскі (1883-1914) (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Мінскай губерніі).

Помнік народнага драўлянага дойлідства. Мела крыжовую форму плана – да асноўнага зруба далучаліся 3 прытворы і апсіда з бакавымі рызніцамі. На галоўным фасаде ўзвышалася чацверыковая званіца з макаўкай. Двухсхільны дах пераходзіў над апсідай у гранёны вальмавы і быў завершаны па цэнтры і над апсідай макаўкамі. Фасады крапаваліся вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі, прамавугольнымі вокнамі, поясам цокаля, прафіляваным карнізам. У малітоўную залу шырокімі прасветамі расчыняліся бакавыя прыдзелы і апсіда.

У пачатку 21 стагоддзя на месцы царквы быў усталяваны памятны крыж.

Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён. Мінск, Белта, 2000, стар 647.

Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202-213.

Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879. (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)