Наваполацк. Іаана-Прадцечанская царква
2005.08
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Ражджаства святога Іаана Прадцечы

   На вул Маладзёжнай, на беразе Зах. Дзвіны. Пабудавана ў 1990-я гг. з цэглы як хрысцільны храм.

   Будынак вырашаны крыжовым у плане аб'ёмам. Працяглы цэнтральны неф накрыты вальмавым бляшаным дахам, над яго перакрыжаваннем з такімі ж дахамі бакавых прыдзелаў узведзены 8-гранны драўляны глухі барабан пад шлемападобным купалам. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным дахам. Пакрытыя шэрым тынкам фасады ў цокальнай частцы вылучаны «ізумрудным» рустам, расчлянёны вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных нішах. Тарцы прыдзелаў і апсіды вылучаны трайной аркатурай аконных праёмаў. Унутры вылучаны прытвор з бакавымі каморамі. Сяродкрыжжа малітоўнай залы перакрыта корабавым драўляным скляпеннем. Апсіду вылучае 2-ярусны драўляны іканастас з разнымі царскімі варотамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4