Чыжэвічы. Іаана-Прадцечанская царква
2013.05 Фота: Арабей В.
Апісанне:

Царква ў імя Іаана Хрысціцеля

   Побач з Пакроўскай царквой. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы. Вырашана цэнтрычным крыжовым у плане аб'ёмам; да апсіды дабудаваны нізкія рызніцы, да прытвора — такія ж панамарня і хрысцільня. Сілуэт храма фарміруюць цыбулепадобны купал над 2-ярусным (васьмярык на чацверыку) барабанам у сяродкрыжжы, макаўкі над вальмавымі дахамі прытвора, прыдзелаў і апсіды. Уваход адзначаны 3-арачнай паперцю. Фасады расчлянёны адзінарнымі і камбінаванымі арачнымі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4