Бельск. Ільінская царква
2009.04 Фота Вадзіма Наумука
Гістарычны агляд:

Праваслаўны прыход храма святога прарока Іллі быў ўтвораны ў 2004 годзе. У тым жа 2004 годзе 14 кастрычніка епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан асвяціў закладку храма. У 2005 годзе пачалося будаўніцтва, якое працягвалася 2 гады. 15 лістапада 2007 года адбылося асвячэнне храма ў гонар святога прарока Іллі.