Слаўнае. Ільінская царква
2006.09
Гістарычны агляд:

На паўночна-усходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1-й палавіне 19 ст. з дрэва на месцы храма, які згадваецца пад 1675 г.

Помнік архітэктуры класіцызму. Трохчасткавая падоўжана-восевая кампазіцыя храма сфарміравана прамавугольнымі зрубамі прытвора і малітоўнай залы, да якой далучана 5-гранная апсіда. Асноўны зруб завершаны купалам на 8-гранным барабане. Над прытворам узвышаецца 2-ярусная чацверыковая званіца, завершаная купалам. Галоўны ўваход вылучаны 4-слуповым ганкам. Фасады гарызантальна і вертыкальна ашаляваны.

У прастору малітоўнай залы адкрываецца светлавы барабан з пакрытай размалёўкай скляпеністай канструкцыяй васьмерыка на чацверыку і ветразяміЮ якая трымаецца на 6 калонах.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 369.