Крапіўна. Аляксандра-Неўская царква
2010.08
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудаваеа ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Па падоўжнай восі паслядоўна размешчаны прытвор, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, 5-гранная апсіда з бакавымі гранёнымі рызніцамі. Сяродкрыжжа завершана магутным 8-гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады апяразаны аркатурнымі фрызамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны 2-гранным парталам на шырынкавых лапатках. У вуглу муравана-металічнай агароджы пастаўлена мураваная 4-гранная званіца пад шлемападобным купалам і макаўкай у завяршы.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.