Крэва. Аляксандра-Неўская царква
2008.08 Фота Тарасевіча В.М.
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1854 г. з бутавага каменю і цэглы, адноўлена ў 1928 г.

   Помнік архітэктуры позняга класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, які над алтарнай часткай увянчаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Да галоўнага фасада прыбудавана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца кантрастным спалучэннем бутавай муроўкі (элемент вонкавай архаізацыі) і атынкаваных пабеленых элементаў дэкору: руставаных вуглавых лапатак, ліштваў арачных аконных праёмаў, карніза і фрыза.

   Малітоўная зала перакрыта драўляным скляпеннем, апсіда вылучана драўляным іканастасам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.