Лышча. Аляксандра-Неўская царква
2005.07
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1995 г. з дрэва ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й паловы 19 ст. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць 3-ярусная 4-гранная званіца, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, прамавугольная ў плане апсіда. Дынамічна нарастаючы сілуэт храма адзначаюць 3 цыбулепадобныя купалы над аб'ёмамі, узбагачае вертыкальная шалёўка фасадаў, расчлянёных прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы адзначаны ганкамі пад паўкруглымі пакрыццямі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.