Ліда. Аляксандра-Неўская царква
2014.04 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Прыход быў заснаваны ў 1998 годзе. На месцы будаўніцтва будучага храма быў усталяваны чыгуначны вагон, у якім пачалі праводзіцца набажэнствы. У храме ў перыяд з 1998 па 2003 служылі розныя святары. Першым святаром быў Ігар Пятроўскі. Пасля яго ў 2001 годзе на гэтую пасаду быў прызначаны святар Леанід Вабішчэвіч, які адразу ў верасні арганізаваў Нядзельную школу. Першым настаяцелем храма (з 11 чэрвеня 2003 г.) стаў святар Расціслаў Лямачко. З гэтага моманту ў храме сталі пастаянна здзяйсняцца набажэнствы, поўным ходам стала ісці падрыхтоўка да будаўніцтва будучага храма. Пачалася распрацоўка праектнай дакументацыі для будаўніцтва храма, была пройдзена экспертыза. 5 сакавіка 2009 года адбылося асвячэнне і ўстаноўка купала на будуемым храме. 30 кастрычніка 2010 года адбылося асвячэнне хрысцільнага храма ў гонар святога прападобнамучаніка Галакціёна. Па блаславенні архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя нябесным заступнікам храма быў абраны прападобнамучанік Галакціён - адзін з сабора святых Навагрудскай епархіі, які нарадзіўся ў вёсцы Пудзіна Лідскага павета ў 1870 годзе, які быў праслаўлены ў ліку святых новапакутнікаў і вызнаўцаў ў 2000 годзе вызначэннем Святога Сінода. Асвячэннем хрысцільнага храма не скончыліся будаўнічыя працы.