Рагачоў. Аляксандра-Неўская царква
2013.03 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага

   На ўсходняй ускраіне горада. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы.

   Архітэктура храма вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й палавіны 19 ст. Фасад прамавугольнага ў плане аб'ёму завершаны 8-граннай шатровай званіцай з макаўкай і фланкіраваны макаўкамі. Алтарная частка павышана 4-гранным шатровым барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Па яе баках далучаны акруглыя прытворы і рызніцы. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў геаметрычных ліштвах. Уваход завершаны кілепадобным казырком.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4