Мінск. Андрэеўская царква
2012.07 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1998 — 2000 гг. з цэглы ў гонар 2000-годдзя Ражджаства Хрыстовага паводле праекта архітэктара Ю.Шпіта.

   Храм вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны квадратны ў плане вертыкальна выцягнуты аб'ём завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з шлемападобным купалам. Грані аб'ёму завершаны арачнымі закамарамі, па восях прарэзаны высокімі і вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. З імі кантрастуюць нізкія арачныя ўваходныя парталы на франтальным і бакавых фасадах. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца аб'ёмнымі сродкамі, добра знойдзеннай прапарцыянальнасцю, лаканізмам пазбаўленых дэкору белакаменных плоскасцяў.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.