Друя. Благавешчанская царква
2007.07
Гістарычны агляд:

У цэнтры гарадскога пасёлка. Пераўтворана з касцёла 18 ст. Сілуэтна адлюстравана на малюнку Н. Орды 1875 — 77 гг. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.

   Помнік архітэктуры барока і рэтраспекрыўна-рускага стылю. Да прамавугольнага ў плане будынка праз кароткую трапезную далучана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, званіца апяразана аркатурнымі паясамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.