Сіманічы. Богаяўленская царква
2013.05 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:
9 студзеня 1990 г. праваслаўныя вернікі в. Сіманічы правялі збор, на парадку дня якога вырашылі пабудаваць храм у гонар Богаяўлення Гасподняга. 4 красавіка 1990 г. Савет па справах рэлігій пры Савеце міністраў СССР зарэгістраваў абшчыну і даў дазвол на будаўніцтва новага будынка. У 1991 г. па блаславенні епіскапа Гомельскага і Мазырскага Арыстарха было асвечана месца пад будаўніцтва храма. 20 студзеня 1992 г. прыход быў зарэгістраваны Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам. У 2004 г. прыход прайшоў перарэгістрацыю. У дадзены час Набажэнствы праводзяцца ў новай царкве. Інфармацыя з сайту Тураўскай епархіі (http://www.turov.by/eparhia/temples/34)