Загор'е. Ганнінская царква
2007.05
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1861 годзе на ахвяраванні мясцовых жыхароў.

На могілках. Пабудавана ў 1861 г. з дрэва. Прыпісная да Пакроўскай царквы ў в. Турэц.

   Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры макаўкай. Фасад вырашаны 4-слуповай тэрасай пад трохвугольным франтонам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.