Асвея. Георгіеўская царква
2005.07
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1992 г. з дрэва. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Прамавугольны зруб пераходзіць у 3-гранную апсіду, над якой высокі 2-схільны бляшаны дах з макаўкай па цэнтры пераходзіць у вальмавы. Да франтальнага фасада далучана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца-прытвор. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з акенцамі.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.