Вялікія Круговічы. Георгіеўская царква
2009.05
Гістарычны агляд:

Свята-Георгіеўская царква ў Вялікіх Круговічах размяшчаецца ў цэнтры вёскі. Пабудавана яна на грошы мясцовага памешчыка Ксаверыя Абуховіча ў 1771 годзе. Першапачаткова, па ўсёй бачнасці, была ўніяцкай. У XIX стагоддзі была пераведзена ў праваслаўе, тады, хутчэй за ўсё, капітальна рамантавалася ці ўвогуле перастрайвалася. Мабыць, менавіта з-за гэтага ў шматлікіх літаратурных крыніцах перыядам яе пабудовы лічыцца другая палова XIX стагоддзя.

Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства. Двухзрубны храм: асноўны купалападобны аб'ём з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены рызнымі ліштвамі. Унутры апсіду вылучае двухярусны іканастас на сямнаццаць абразоў. Асобна пастаўлена званіца.

http://www.gants-region.info/publ/vitalij_gerasimenja/khryscijanskija_svjatyni_gancawshchyny/chastka_pjataja_vjalikija_krugovichy_agarehvichy/13-1-0-116

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва як прыходская'. Асобна пастаўлена званіца.

Помнік народнага дойлідства. Двухзрубны храм: асноўны кубападобны аб'ём з 3-граннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі 8-гранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены разнымі ліштвамі.

Унутры апсіду вылучае 2-ярусны іканастас на 17 абразоў. Абраз 18 ст. «Маці Божая» і драўляная скульптура «Укрыжаванне».

 

' Описание церквей и приходов Минской епархии. Слуцкий уезд. Мн., 1897. С. 142.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4