Віцебск. Георгіеўская царква
2008.06 Фота Тарасевіча В.М.
Гістарычны агляд:

Храм-помнік, заснаваны ў адзначэнне 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Характэрнай асаблівасцю храмавага комплексу з'яўляецца наяўнасць у ім двух узроўняў. У верхнім размяшчаецца храм Святога вялікапакутніка Георгія, у ніжнім - храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца.

На вул Чарняхоўскага. Пабудавана ў 1996 г. архітэктарам Ю.Сакалоўскім на аснове будынка былога пажарнага дэпо.

Твор архітэктуры з рысамі неарускага стылю. У адным будынку сумешчаны 2-прастольны храм і царкоўная адміністрацыя. Двух'ярусная 4-гранная шатровая званіца нетрадыцыйна пастаўлена з правага боку нізкай паўкруглай апсіды. Цэнтральны кубападобны аб'ём завер-шаны чацверыком, які мае 8-гранны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады расчлянёны маленькімі арачнымі аконнымі праёмамі на 2 паверхі.

Малітоўная зала ніжняй царквы 2 трайнымі аркатурамі расчлянёга на 3 часткі: трапезная, малітоўная зала, апсіда, вылучаная 2-ярусным іканастасам. Перакрыцце бочкападобнае на металічных бэльках. Асноўны храм размешчаны на 2-м паверсе будынка. У малітоўную залу, перакрытую плоскай столлю, адкрываецца светлавы барабан. Двух'ярусны драўляны іканастас вылучае прамавугольную апсіду.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)