Друя. Георгіеўская царква
2007.07
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва.

   Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай, а над франтонам — шатровым 4-гранным барабанам. З усходняга боку далучана 5-гранная апсіда, ад фронту — нізкі прытвор. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Гмах царквы ўзняты на бутавы цокаль.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.