Заполле. Георгіеўская царква
2007.08
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 1837(63) г. з дрэва, прыпісная да Петра-Паўлаўскай царквы ў Карэлічах. У 1903 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.

   Помнік народнага дойлідства. Да квадратнага ў плане зруба далучана 5-гранная апсіда і невялікі прытвор з 2-слуповым стылізаваным порцікам на франтальнай сцяне. Агульны 2-схільны дах пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у вальмавы над апсідай. Вільчык даху па цэнтры завершаны невялікім 4-гранным барабанам з шатровым пакрыццём. Ашаляваныя бакавыя фасады і грані апсіды прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Прытвор адкрыты ў малітоўную залу шырокай лучковай аркай.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.