Кобрын. Георгіеўская царква
2013.09 Фота: Лагвіновіч В.
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 1889 г. з дрэва.

   Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад вальмавым дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай на барабане і макаўкай над алтарнай часткай. Да фасада дабудавана 2-ярусная 4-гранная прытвор-званіца, завершаная шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Уваход адзначаны 2-слуповым ганкам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.