Лядзец. Георгіеўская царква
2009.05
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1869 годзе з дрэва.

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжана-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора, 2-яруснай чацверыковай шатровай званіцы, бабінца, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды. Шатры званіцы і асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных барабанах. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі са скошанымі верхнімі вугламі, крыжападобнымі і ромбападобнымі люкарнамі. Драўляны разны іканастас 19 ст.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 235.