Нясвіж. Георгіеўская царква
2007.07
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца

   Пабудаваена ў 1954 г. з дрэва і цэглы.

   Твор народнага дойлідства. Прамавугольны аб'ём накрыты вальмавым дахам, завершаным па цэнтры 2-ярусным 8-гранным шатровым барабанам. Да фасада далучаны 2-ярусны цагляны прытвор, завершаны трохвугольным франтонам. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Побач пастаўлена 2-ярусная 4-гранная драўляная званіца пад пакатым 4-схільным пакрыццём.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4