Парэчча. Георгіеўская царква
2007.06
Гістарычны агляд:

У баку ад вёскі, абкружана бутавай агароджай. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы. У стане рэстаўрацыі.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную 4-часткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца (2 васьмерыкі на чацверыку), нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. У сілуэце храма пануюць цыбулепадобныя галоўкі над пакатым шатровым дахам цэнтральнага аб'ёму і шатром званіцы. Тры ўваходы вырашаны арачнымі перспектыўнымі парталамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаны атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя расшытыя пад руст пілястры, аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, ліштвы арачных аконных праёмаў.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4