Слабодка. Георгіеўская царква
2008.05 Фота Тарасевіча В.М.
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва. Першапачаткова храм стаяў у лесе пры дарозе Тонава — Слабодка. Помнік архітэктуры мадэрна. Пабудавана па кананічным 4-часткавым сінадальна-царкоўным каноне: 2-ярусная шатровая прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку), трапезная, кубападобная малітоўная зала, завершаная 8-гранным барабанам пад самкнутым сферычным купалам з макаўкай, прамавугольная ў плане апсіда з тарцовай рызніцай. Гарызантальна ашаляваныя фасады раслянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4