Яглевічы. Георгіеўская царква
Фота з сайта svjatogor.by
Гістарычны агляд:
У 1760 годзе ў Яглевічах быў пабудаваны драўляны касцёл. Знаходзіўся ён у цэнтры вёскі, на могілках. У 1860 годзе касцёл быў перабудаваны ў царкву інжынерам Козыравым. Трохзрубны будынак. Да квадратнага ў плане асноўнага аб'ёму з усходу прылягала пяцігранная апсіда, з захаду – бабінец. Была накрыта вострым двускатным гонтавым дахам, да якога прылягала шатровае пакрыццё апсіды, завершанай шасцігранным барабанам з купалам. Сцены зрубаў былі прарэзаны вялікімі прастакутнымі вокнамі, сцены былі гарызантальна ашалёваны. Верхняя і ніжняя часткі сцен дэкараваны паясамі вертыкальнай шалёўкі. Галоўны фасад пачынала званіца, падзеленая карнізам на 2 ярусы і завершаная двускатным пакрыццём. Усярэдзіне царквы цэнтральны аб'ём быў злучаны з алтарным і бабінцам вялікімі праёмамі. Хоры знаходзіліся на другім ярусе бабінца. У 1961 годзе царкву зачынілі. Па сведчаннях жыхароў вёскі ўлады неаднаразова прадпрымалі спробы падпалу храма. Вялікі Чацвер 1986 года пакінуў пра сябе сумную памяць - 1 траўня гэтага года царкву спалілі. http://svjatogor.by/pages/pages.php?id=1 ЯГЛЕВІЧЫ. ЦАРКВА СВЯТОГА ЮР’Я Пабудаваная ў 1760 г. у цэнтры в. Яглевічы (Івацэвіцкі р-н). Трохзрубная пабудова. Да квадратнага ў плане асноўнага аб’ёму прылягаюць з усходу пяцігранная апсіда, з захаду — бабінец. Асноўны аб’ём накрыты стромкім двухсхільным гонтавым дахам, да якога прымыкае шатровае пакрыццё апсіды, завершанае шасцігранным барабанам з галоўкай. Сцены зрубаў ашаляваныя гарызантальна, верхняя і ніжняя часткі дэкарыраваныя паясамі вертыкальнай шалёўкі. Вокны вялікія, прастакутныя. Галоўны фасад утварае прысадзістая званіца, падзеленая карнізам на два ярусы і завершаная двухсхільным пакрыццём. У інтэр’еры цэнтральны аб’ём звязаны з алтарным зрубам і бабінцам вялікім праёмамі. Хоры — на другім ярусе бабінца. У 1986 г. царква згарэла, была помнікам рэспубліканскага значэння. С.Ф. Самбук http://szlachta.io.ua/s211284/doylidstva_belarusi._chastka_6_r-ya