Ваўкавыск. Дабравешчанская царква
2013.08 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Па блаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Валянціна, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага, 20 кастрычніка 1992 года ў г. Ваўкавыску была зарэгістраваная царкоўная суполка ў гонар Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. Указам архіепіскапа Валянціна, настаяцелем храма прызначаны протаіерэй Уладзімір Кішкун. Першае Набажэнства адбылося 6 студзеня 1993 года. На працягу доўгага часу царкоўныя набажэнствы праходзілі ў арэндаваным будынку на тэрыторыі гарадской бальніцы (раней тут знаходзілася сталовая вайсковай часткі). Гарадскі Савет г. Ваўкавыска вылучыў тэрыторыю для будаўніцтва будучага храма. Рыхтаваўся праектная дакументацыя. 22 лістапада 1995 года ў дзень святкавання абраза Божай Маці «Скорапаслушніца» сталі асвойваць тэрыторыю. Прыбыў бульдозер, і пачаліся земляныя працы. Да канца 2000 года было скончана будаўніцтва цокальнай часткі будучага храма. 10 снежня 2000г. у дзень святкавання абраза Божай Маці «Знаменне», было здзейснена асвячэнне храма ў гонар і памяць святых Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. Асвячэнне храма здзейсніў Высокапраасвяшчэннейшы Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў саслужэнні Праасвяшчэннейшага Арцемія епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага і духавенства Мінскай і Гродзенскай епархій. З гэтага часу ў храме ўвесь час здзяйсняюцца ўсе набажэнствы, працягваецца далейшае будаўніцтва храма, царкоўнага дома, званіцы. 3 студзеня 2001 года ў храм прынесены часцінкі мошчаў святых Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія (памяць 14/27 красавіка). 9 верасня 1999 года святога праведнага Іаана Кармянскага (памяць 18/31мая; 27/09 верасня). 9 красавіка 2002 года – святога пакутніка немаўляткі Гаўрыіла Беластоцкага (памяць 20/3 мая). 31 снежня 2003 – святога вялебнага Варлаама Чыкойскага ( памяць 8/21 жніўня). Пры храме дзейнічае нядзельная школа для дзяцей і дарослых, арганізавалася братэрства для моладзі, вядуцца розныя гурткі, дзіцячы хор. У храме штодня вядзецца дзяжурства. 24 красавіка 2006 г. праасвяшчэннейшым Арцеміем, епіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім пакладзена першая цагліна ў будаўніцтве верхняй часткі Свята-Дабравешчанскага храма. 23 кастрычніка 2006 г. скончана будаўніцтва сцен царкоўнага дома і завершаны дахавыя працы дома. 2010 год – скончаны бетонныя і цагляныя работы ў будаўніцтве Свята-Дабравешчанскага храма. 2011 год – завершана ўстаноўка дахавых канструкцый Свята-Дабравешчанскага храма. У 2012 годзе праасвяшчэннейшым Арцеміем, архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавысскім асвечаныя званы для храма. Усталяваны званы, купал і крыж на званіцу. Званіца пакрыта бляхай. Пры храме дзейнічае моладзевае брацтва ў гонар святых Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. 26 красавіка 2013 г. на будуемым храме Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы г.Ваўкавыска быў усталяваны першы з 4 малых купалаў, асвячоных Высокапраасвяшчэннейшым Арцеміем, архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавысскім 21 красавіка 2013 года. Сімвалічна, што дадзеная падзея адбылася напярэдадні прастольнага свята ніжняга храма, асвечанага ў гонар святых Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. http://orthos.org/eparhiya/blagochiniya-i-hramy/volkovyskoe/blagovescheniya (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)