Мінск. Дом міласэрнасці
2005.04
Апісанне:

Дамавая царква ў імя святога праведнага Іова Шматпакутнага.

Царква ў імя Іова шматпакутнага пры Доме міласэрднасці

   На Старабарысаўскім тракце. Пабудавана ў пачатку 20 ст. пры Доме міласэрднасці. Дамавая царква прызначана для абяздоленных людзей: старых, дзяцей-сірот і інвалідаў, для якіх пабудавана гэта ўстанова (разлічана на 100 месцаў).

   Храм з'яўляецца завяршальным элементам манументальнай Т-падобнай у плане кампазіцыі Дома міласэрднасці, выступае па цэнтры працяглага тыльнага фасада будынка. Кампактны прамавугольны ў плане аб'ём з акруглым галоўным фасадам, над якім узвышаецца цыбулепадобны купал. У архітэктуры будынка выкарыстаны стылізаваныя формы старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Увесь комплекс у плане вырашаны ў форме крыжа.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.