Мінск. Елісавецінская царква
Гістарычны агляд:

Елісавецінскі жаночы манастыр

   У пас. Навінкі. Пабудаваны ў 1997 — 2007 гг. з цэглы паводле праекта архітэктараў М.МДзятко і А.Арцюхіна. 2.4.2000 г. мітрапаліт Філарэт здзейсніў чын асвячэння закладнога каменя і пачатку будаўніцтва храма ў імя абраза Маці Божай «Дзяржаўная». Манастырскі крмплекс уключае цэрквы ў імя прападобнай вялікай княгіні Елісаветы і ў гонар абраза Маці Божай «Дзяржаўная», званіцу, нядзельную школу, майстэрню, бібліятэку-чытальню.

   Царква ў імя прападобнай княгіні Елісаветы вырашана ў традыцыях уладзіміра-суздальскага царкоўнага дойлідства 15 — 16 ст. Кубападобны аб'ём завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады маюць 3-часткавае пазакамарнае чляненне, аркатурным поясам расчлянёны на 2 ярусы, прарэзаны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў 2 ярусы. Перад храмам пастаўлена 2-ярусная 8-гранная званіца, шацёр якой завершаны макаўкай.

   Адасоблена пастаўлена магутная 3-ярусная 8-гранная шатровая званіца.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.