Рэчыца. Ефрасіннеўская капліца
2006.07
Гістарычны агляд:

 

Капліца ў імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай

   У цэнтры горада, на правым беразе Дняпра. Пабудавана на гістарычным месцы: тут у 1910 г. спынялася эскадра, якая перавозіла з Кіева ў Полацк мошчы прападобнай Еўфрасінні Палоцкай. Асвячона 2.9.1995 г.

   Архітэктурная ідэя храма — саборнасць, якая ўвасабляецца ў дынамічна-асіметрычнай вертыкальнай кампазіцыі, заснаванай на авангарднай інтэрпрэтацыі матыву старажытнарускага царкоўнага дойлідства — аркатуры (метал, бетон). Вертыкальнай дамінантай з'яўляецца высокая зграбная арка-ніша, у верхняй частцы якой — выява Еўфрасінні Полацкай. Арка-шпіль падтрымліванцца каскадам рознавялікіх арачных пілонаў. Расчлянёныя на 3 арачныя праслы-закамары, яны ў арачных нішах наверсе запоўнены выявамі святых. Генетычная сувязь з праваслаўным дойлідствам прасочваецца ў сегментарным купальным пакрыцці пілонаў. У капліцы на кубападобным пастаменце пастаўлены крыж.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4