Івянец. Ефрасіннеўская царква
2005.10
Гістарычны агляд:

У цэнтры горада, на месцы старажытнага жаночага манастыра. Пабудавана ў 1998 г. з цэглы. У сярэдзіне ліпеня 1998 г. ў прысутнасці беларускага архіпастыра Філарэта была асвячона і закладзена ў падмурак храма капсула з памятнай граматай: «Во имя Отца и Сына и Святога Духа. Основана церковь сия в честь и память преподобной Матери нашей Евфросинии игумении Полоцкой, при Патриархе Московском и всея Руси Алексии ІІ священнодействием Высокопреосвященнейшего Филарета Митрополита Минского и Слуцкого патриаршего экзарха всея Беларуси. В лето от сотворения мира 7506, Рождества Х по плоти Бога Слова 1998 22 июня — 5 июля. Место сие знаменася и держа в лето от Рождества Христова 1914 возведен бысть храм, подвергшийся разрушению в лето 1952 г. Митрополит Минский и Слуцкий патриарший экзарх всея Беларуси Филарет».

   Храм вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны аб'ём завершаны светлавым цыліндрычным барабанам пад сферычным купалам. Асноўная архітэктурная тэма — закамарнае завяршэнне фасадаў, расчлянёных вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.