Вішнева. Ефрасіннеўская царква
2009.07 Фота Фёдаравай Т.
Гістарычны агляд:

Царква ў імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай

   Пабудавана ў канцы 20 ст. з сілікатнай цэглы. Прыпісная да царквы ў імя Канстанціна і Алены ў в. Жодзішкі.

   Вырашана 2 прамавугольнымі ў плане аб'ёмамі прытвора і малітоўнай залы, алтарная сцяна якой паўкруглая. Рознавысотныя 2-схільныя дахі завершаны па цэнтры макаўкамі. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.