Сноў. Казьма-Дзям'янаўская царква
2005.10
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святых Касмы і Даміяна

   На могілках. Пабудавана ў 1846 г. з цэглы, адрамантавана ў 1892 г.

   Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольным аб'ёмам, які пераходзіць у 3-гранную апсіду. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая званіца, завершаная макаўкай. Уваход вырашаны прамавугольным прытворам, завершаным трохвугольным франтонам. Фасад прытвора па восі сіметрыі адзначаны арачным аконным праёмам і трайной аркадай увахода. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі пластычнымі ліштвамі з трохвугольнымі сандрыкамі, і пілястрамі ў прасценках. Вуглы аб'ёму адзначаны калонамі, высокі цокаль — крапоўкай. Па перыметры будынак апяразаны тонкапрафіляваным карнізам з сухарыкамі. Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай драўлянай столлю, апсіда вылучана мураванай перагародкай з драўляным 3-ярусным іканастасам, над уваходам хоры.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4